Пакуль большасць беларускіх бізнесменаў губляюць у крызіс даходы і кампаніі адзін з самых непублічных мільянераў Аляксей Алексін прырастае і актывамі, і прыбыткамі. Чысты прыбытак толькі аднаго яго латвійскага бізнесу за год вырас у 25 разоў.

Адна з галоўных прычын стабільнасці яго бізнесу, зазначаюць эксперты, дыверсіфікацыя галін і рынкаў. Тым больш, што ў ліку прыярытэтных галін, дзе працуе Аляксей Алексін, значыцца «нафта», а сярод важных рынкаў — адносна шчаслівая ў гэты няпросты перыяд Балтыя.

Размешчаная ў латвійскім Даўгаўпілсе кампанія Mamas D, ўласнікамі якой па дакументах з'яўляюцца яго жонка і сын Іна і Дзмітрый Алексіны, а таксама мясцовы бізнэсовец Аляксандр Грахоўскі, нядаўна апублікавала справаздачу за 2014. Па ім праблемны для большасці беларускіх прадпрымальнікаў год апынуўся для Алексіных вельмі паспяховым.

Калі ў 2013 годзе абарот Mamas D ўпаў у параўнанні з 2012 годам на 58,2% (41,6 млн еўра), то ў 2014 годзе быў зафіксаваны рост на 38,93% (57,9 млн еўра). Пры гэтым, чысты прыбытак вырас у 25 разоў - з 65 тыс. еўра ў 2013 годзе да амаль 1, 617 млн. еўра ў 2014 годзе.

Мяркуючы па справаздачы, Mamas D дыверсіфікавала бізнес, акрамя вытворчасці біяпаліва заняўшыся міжнароднымі перавозкамі грузаў і дыстрыбуцыяй алкаголю, піва і безалкагольных напояў, а таксама пастаўкамі мяса. Mamas D стала інвестарам у іншы праект Алексіных у Даўгаўпілсе — піваварны завод Latgales Alus. Для аднаўлення вытворчасці на ім (фактычна - будаўніцтва новай вытворчасці) былі прыцягнутыя рэсурсы Еўрапейскага сельскагаспадарчага фонду.

Да 2012 года саўладальнікам Mamas D з беларускага боку была кампанія Neonafta, якая ўваходзіла ў групу кампаній «Трайпл» Юрыя Чыжа. У тым годзе бізнесмены падзялілі актывы. Калі для Алексіна гэты момант стаў трамплінам для росту яго бізнесу, то ў дачыненні да бізнесу Чыжа ўсё часцей даводзіцца чуць аб праблемах. Пра іх, у тым ліку, казаў на адной з нарад сам Аляксандр Лукашэнка.

Справы Алексіна, наадварот, ідуць у гару. За якія прайшлі два года ён вывеў на рынкі Балтыі, Беларусі і Расіі піва «Дынабург» і «Латгале»,

выкупіў большую частку тэрыторыі станкабудаўнічага завода імя Кірава, інвеставаў у найбуйнейшы ў краіне комплекс па вытворчасці бекону свініны «Данпрод», выкупіў у таго ж Чыжа мясакамбінат у Маладзечне і прыватызаваў «Легаўтатранс». Апошнія з буйных пакупак бізнэсмэна — рэстаран «Старое рэчышча» і «МТБанк».

Аддзяліўшыся ад Чыжа, Алексін знайшоў іншых партнёраў. Бізнэс яго сённяшніх паплечнікаў, як і ў яго самога, знаходзіцца на ўздыме, а гэты пул, паводле ацэнак экспертаў, з'яўляецца самай ўплывовай бізнес-групай у Беларусі.

У яго акрамя Алексіна ўключаюць сенатара Аляксандра Шакуціна, яго даўняга наваполацкага сябра і партнёра Мікалая Вараб'я і яшчэ аднаго сенатара і медыка па адукацыі гарадзенца Андрэя Паўлоўскага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?