Вядомы спартсмен-экстрэмал Дын Потэр і яго напарнік загінулі пры бэйс-скачку ў нацыянальным парку ЗША Ёсемітці, прыводзіць NBC News дадзеныя адміністрацыі запаведніка.

43-гадовы Потэр і яго напарнік разбіліся ўвечары 16 мая пры спробе здзейсніць скачок у вінгсьюце з выступу Тафт Пойнт вышынёй каля двух з паловай кіламетраў.

Дзяўчына Потэра згубіла візуальны кантакт са спартоўцамі, пасля чаго паведаміла, што яны не раскрывалі парашуты. У парку адразу ж пачалася пошукавая аперацыя, аднак выявіць целы загінулых удалося толькі днём пазней.

Бэйсджампінг у парку Ёсеміці забаронены. Потэр, вядомы сваімі смелымі скачкамі і альпінісцкімі поспехамі, меў намер здзейсніць парны скачок з вінгсьютам з пралётам праз расколіну ў скале. Да сваіх скачкоў Потэр далучаў свайго сабаку Віспера, пра прыгоды якога ў мінулым годзе зняў фільм «Як сабакі лётаюць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?