Паліцыя Кемерава высвятляе асобы ўдзельнікаў фотасесіі на фоне мемарыяла «Вечны агонь» і помніка воінам-землякам, якія загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Як піша lenta.ru, фотаздымак з дзвюма паўаголенымі дзяўчатамі з'явіўся ў сацсетцы «Вконтакте» 15 мая. Пад здымкам быў подпіс — «Для кемераўцаў, якія занудзіліся па Шарагешу» (так называецца недалёкі лыжны курорт, дзе турысты часта ладзяць паўаголеныя заезды).
Кемераўская паліцыя заклікае сведкаў фотасесіі, а таксама тых, хто што-небудзь ведае пра яе ўдзельніц, звярнуцца ў дзяжурную часць.





