Сіноптыкі папярэджваюць аб неспрыяльных з'явах надвор'я ў бліжэйшыя суткі на тэрыторыі Беларусі.
Як паведамляе сайт pogoda.by, у ноч на 18 мая ў многіх раёнах краіны на глебе і месцамі ў паветры чакаюцца замаразкі да 0 - мінус 3 градусаў. У Мінску на глебе замаразкі да 0 - мінус 2 градусаў.
Акрамя таго, раніцай і днём 18 мая ў многіх раёнах Беларусі і ў Мінску чакаецца ўзмацненне заходняга ветру парывамі да 15-20 м/с.





