Электронная бібліятэка Кангрэса Злучаных Штатаў Амерыкі змяшчае цікавую калекцыю фотаздымкаў расійскага навукоўца і фатографа Сяргея Міхайлавіча Пракудзіна-Горскага, які ў 1912 годзе з'дзейсніў падарожжа ў барысаўскі край. 

Сяргей Міхайлавіч Пракудзін-Горскі на працягу 1909—1916 гадоў аб'ехаў амаль ўсю Расійскую імперыю, зрабіўшы ці не найбагацейшую калецыю фотаздымкаў, у тым ліку і каляровых, беларускіх мястэчак і вёсак пачатку ХХ стагоддзя (Гл. таксама Беларусь на каляровых здымках 1912 года).

У Беларусі фатографа цікавілі перш за ўсё мясціны, звязаныя з вайной Расіі і напалеонаўскай Францыі. У тым ліку і месца пераправы французскай арміі праз Бярэзіну ля вёскі Студзёнка. Некаторыя фотаздымкі Барысава аўтарства Пракудзіна-Горскага раней ўжо з'яўляліся на ex-press.by. Але падчас сваёй вандроўкі да Студзёнкі падарожнік зазірнуў не толькі ў горад, але і ў вёску Бытча. 

Бытча. Вясковыя пабудовы і царква Святой Тройцы.

Бытча. Вясковыя пабудовы і царква Святой Тройцы.

Жніво.

Жніво.

 Азярод на сялянскім падворку.

 Азярод на сялянскім падворку.

На месцы пераправы французаў Пракудзін-Горскі апынуўся роўна праз сто год пасля трагічных падзей 1812 года.

Могілкі загінулых падчас бітвы.

Могілкі загінулых падчас бітвы.

Агульны выгляд месца боя і пераправы.

Агульны выгляд месца боя і пераправы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?