Абрыў кантактнай сеткі 17 мая стаў прычынай вымушанага прыпынку электрацягніка рэгіянальных ліній эканомкласа маршруту Мінск - Маладзечна.
Цягнік, які выехаў з Мінска ў 9.52, спыніўся каля станцыі Анусіна, паведаміў БелаПАН адзін з пасажыраў. Вымушаная стаянка доўжылася каля гадзіны. Састаў да канцавой станцыі буксіравалі цеплавозам.
Былі затрыманыя і некаторыя цягнікі адпраўленнем са станцыі Маладзечна. Яны чакалі транзітных пасажыраў, якія рухаліся з Мінска ў Маладзечна электрацягніком.





