Прынц Гары ўдзельнічаў у лоўлі кракадзіла, перадае BBC News.
У інтэрнэце з'явіліся фотаздымкі, на якіх член каралеўскай сям'і паказаны ў лодцы верхам на звязаным трохметровым драпежнікам. Кракадзіл быў выняты з пасткі ў гавані блізу аўстралійскага горада Дарвін.
Як заявіла кіраўнік рэгіянальнага дэпартамента паркаў і запаведнікаў Бэс Прайс, лоўля кракадзіла была арганізавана спецыяльна для прынца Гары, каб у яго засталіся яркія ўражанні ад наведвання Аўстраліі.
Рэйнджары аўстралійскай поўначы займаюцца вылавам кракадзілаў з вадаёмаў, у якіх ловяць рыбу і катаюцца на лодках турысты. Пасля гэтага драпежнікаў перавозяць на спецыяльныя фермы або забіваюць. Штогод колькасць вылаўленых рэптылій складае каля 200 асобін.





