Як паведамляе сайт freeregion.info, у лісце за подпісам міністра інфармацыі Ліліі Ананіч паведамляецца, што ўладальнікам сайта вынесена папярэджанне «за распаўсюд непраўдзівай інфармацыі, якая можа нанесці шкоду дзяржаўным або грамадскім інтарэсам».

Мінінфарм шукае ўладальніка рэсурсу. Прапануецца прадставіць у ведамства звесткі, якія тычацца ўладальніка дадзенага інфармацыйнага рэсурсу, у прыватнасці найменне юрыдычнай асобы (уладальніка) альбо прозвішча, імя, імя па бацьку асобы (уладальніка), а таксама юрыдычны адрас альбо адрас месцажыхарства.

Як раней паведамляў БелаПАН, аналагічнае папярэджанне вынесена сайту «Радыё Рацыя».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?