У катэджным пасёлку каля вёскі Агалатава, размешчанай прыкладна ў 20 км ад Санкт-Пецярбурга, адбылася цырымонія адкрыцця бюста прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, выкананага ў вобразе рымскага імператара — апрануты ў тогу над старажытных латамі.

На грудзях прэзідэнта красуецца медаль з гербам Расіі. Паведамляецца, што на галаву скульптуры планавалі таксама змясціць лаўровы вянок, аднак ад гэтай ідэі ў выніку адмовіліся.

Ініцыятарам адкрыцця помніка выступіла гарадское казачае таварыства Санкт-Пецярбурга «Ірбіс».

На думку аматана грамадства Андрэя Палякова, якога цытуе Deutsche Welle, «у гэтым вобразе — сімвал нашай расійскай дэмакратыі».

Як тлумачыць сам Палякоў, ідэя адкрыцця помніка ўзнікла ў яго пасля анексіі Расіяй Крыма, якую сам ён лічыць «вяртаннем нашых рускіх зямель» і параўноўвае з падзеннем Берлінскай сцяны.

Бюст усталяваны ў прыватных уладаннях атамана, таму ніякіх узгадненняў на яго ўстаноўку не спатрэбілася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?