Штогод у Мінску ладзяцца «Ночы музеяў» — паводле сусветнай традыцыі, музеі ладзяць святы, выставы і імпрэзы. У многіх краінах свету (але не ў Беларусі) музеі працуюць да самай раніцы і пускаюць наведнікаў бясплатна.
У гэтым годзе праграма музеяў была досыць сціплая, ды і людзей на вуліцах было менш за мінулыя гады.
Журналісты «Нашай Нівы» даведаліся, чым спрабавалі ўразіць гасцей мінскія музеі.
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
Традыцыйна на ўваходзе грала музыка. І класічная…
…і, бліжэй да ночы, сучасная.
Музей на скупіўся на карціны, іх была вялікая колькасць.
Былі і людзі ў нацыянальных строях.
У «Нацыянальным» было шмат людзей з дзецьмі.
Цікавым быў ультрафіялетавы пакой, дзе людзі даставалі пашпарты і шукалі вадзяныя знакі.
Людзей было нашмат менш, чым у мінулым годзе.
Музей гісторыі музычнай і тэатральнай культуры
У адрозненні ад Нацыянальнага музея, у музеі гісторыі культуры была бясконцая чарга.
Алесь Пушкін на відэашэрагу выступаў тэатралаў.
Для дзяцей быў выдатны выступ беларускамоўнага тэатру лялек «Батлейка».
Для дарослых быў захапляльны выступ балерын.
А таксама оперных спевакоў.
А на вуліцы адбываўся паказальны выступ пад песню Акіяна Эльзы - «Така як ты».
Музей Янкі Купалы
Каля літаратурнага музея Янкі Купалы выступалі беларускія спеўныя і танцавальныя калектывы, што прадстаўлялі культуру усяго свету: ад Украіны…
…да Арменіі…
…ці Кітая.
Музей Багдановіча
У самым сэрцы Траецкага ад 14 дня да самай ночы гралі і танчылі — і на вуліцы…
… і ў самім музеі.
Гістарычны музей
У Нацыянальным гістарычным музеі ладзілася выстава «Сальвадор Далі і Пабла Пікаса» ды дэфіле па матывах твораў Шагала. А ў дворыку да самай ночы дзейнічаў кірмаш…
…з танцамі, спевамі і кінапраглядамі.
Музей Заіра Азгура
Наведнікам паказалі фільм «Апошняя казка Рыты» у скульптурнай зале музея.
Таксама гледачы маглі пабачыць інсталяцыю, прысвечаную Сяргею Параджанаву.
А ў дворыку Музея Азгура граў гурт «Нагуаль».
Музей навукі Elemento
Эксперымент з вадкім азотам.
Зала крывых люстэркаў.
Літаратурны музей імя Броўкі
Выстава сучаснай фатаграфіі «Падвойнае пераламленне».





