Ужо праз два месяцы ва Украіне могуць з'явіцца новыя назвы тэрыторый — паветы. Так будуць называцца цяперашнія раёны.
Вобласці ж прапануецца перайменаваць у рэгіёны. Такія прапановы падтрымала канстытуцыйная камісія, якая засядала ў Адміністрацыі прэзідэнта.
Галоўная ж мэта планаванай рэформы Асноўнага Закона — гэта дэцэнтралізацыя і вялікая самастойнасць рэгіёнаў. Перш за ўсё — фінансавая.