Члены журы прысяжных у Бостанскім судзе вынеслі вердыкт у дачыненні да Джахара Царнаева па справе пра тэракт на Бостанскім марафоне ў красавіку 2013 года. Яго прысудзілі да смяротнага пакарання.

Boston Globe

Boston Globe

Раней, 13 мая, дзяржаўны абвінаваўца папрасіў прысяжных прысудзіць Царнаева да смяротнага пакарання. На яго думку, смяротнае пакаранне можа быць адзіным справядлівым прысудам за ўчыненыя падсудным злачынствы.

Тэракт ля фінішнай рысы Бостанскага марафону адбыўся 15 красавіка 2013 года. Тады з інтэрвалам у 12 секундаў адбыліся два выбухі, ахвярамі якіх сталі тры чалавекі. Больш за 260 чалавек атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.

Джахара Царнаева прызналі вінаватым ва ўжыванні зброі масавага паражэння супраць фізічных асоб, якая пацягнула смерць - агулам ён быў прызнаны вінаватым па ўсіх 30 пунктах абвінавачвання. Яго брат Тамерлан, як мяркуецца, ён з'яўляўся ідэолагам тэракту, загінуў пры затрыманні.

Прысяжным трэба было выбраць з двух магчымых варыянтаў пакарання - смяротнае пакаранне ці пажыццёвае зняволенне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?