Калонка амерыканскай студэнткі аб прывабнасці мужчын з жыватом запусціла дыскусію, да якой далучыліся як простыя карыстальнікі сеціва, так і выданні ўзроўню Time і The Washtington Post. 

Пра гэта ў сваім артыкуле піша tjournal.ru.

У апошнія некалькі тыдняў тэрмін «dad bod» (вытворнае ад «dad body» — «бацькоўскае цела») пачаў набіраць вялікую папулярнасць у СМІ. Вірусную славу ў сеціве «dad bod» здабыў пасля публікацыі артыкула студэнткі ўніверсітэта Клэмсана Макензі Пірсан пад назвай «Чаму дзяўчаты любяць «dad bod».

У сваім матэрыяле Макензі апісала з’яву як «прыемны баланс паміж піўным пузам і плоскім жыватом», які кажа пра тое, што хлопец час ад часу зазірае ў трэнажорную залу, але можа з'есці ў выходны дзень восем кавалкаў піцы за раз і не імкнецца дасягнуць дасканалай фізічнай формы.

На фота прыклад ідэальнага dad bod, які абрала Макензі.

На фота прыклад ідэальнага dad bod, які абрала Макензі.

Пірсан лічыць «dad bod» ідэальным станам для мужчыны, таму што побач з такім хлопцам дзяўчыне не трэба намагацца выглядаць бездакорна. На яе думку, многія жанчыны, наадварот, хочуць глядзецца прыгажэй за сваіх мужчын, каб адчуваць сябе больш упэўнена.

Макензі таксама адзначае, што з уладальнікамі «dad bod» камфортна разам есці, а яшчэ іх прыемна абдымаць.

Стаўленне да гэтай тэзы падзялілася.

Хтосьці з вядомых журналістаў і публічных асоб кажа пра тое, што гэта толькі павялічвае няроўнасць палоў. Бо ў такім выпадку мужчыны атрымліваюць куды больш свабоды ў фарміраванні свайго выгляду, у той час як жанчыны мусяць гэтак жа сачыць за сабой.

У той жа час калумніст The Washington Post Пітэр Холі, наадварот, падтрымаў «dad bod» і ў сваім тэксце распавёў, што з 20 да 30 гадоў не вылазіў з трэнажорнай залы, аднак бездакорная форма не толькі не рабіла яго больш прыцягальным для жанчын, але і адштурхоўвала іх: яны маглі хваліць яго біцэпсы, але не імкнуліся будаваць з ім адносіны і нават, наадварот, лічылі яго «небяспечным».

На думку Холі, з'яўленне ў яго невялікага пуза вырашыла ўсе гэтыя праблемы і зрабіла яго больш прывабным для супрацьлеглага полу. Журналіст звязаў гэтую з'яву са зменамі ў адносінах паміж мужчынамі і жанчынамі ў сувязі з патрабаваннямі часу.

«У наш час жанчыны шукаюць хлопцаў, якія маюць добрую працу, любяць дзяцей і прапануюць ім мяккі жывоцік, на якім прыемна паляжаць пасля цяжкага дня — усе гэтыя рэчы абяцае «dad bod». Мужчыны з жорсткімі торсамі і шырокімі біцэпсамі занадта шмат часу праводзяць у трэнажорнай зале, ім няма калі захоўваць кухню ў чысціні», – піша журналіст.

Акрамя СМІ, у дыскусіі аб «dad bod» прынялі ўдзел і карыстальнікі сеціва. Многія з іх пачалі жартаваць пра тое, што цяпер пузам можна ганарыцца.

Частка карыстальнікаў сеткі адкрыта падтрымала трэнд.

Некаторыя людзі, якія займаюцца спортам, сустрэлі ідэю рэзка негатыўна, назваўшы яе апраўданнем ляноты.

«Dad bod» хутка набірае папулярнасць у якасці мема. У сеціве ўжо можна набыць розныя сувеніры, звязаныя з гэтым рухам. Пад гэты трэнд пачалі ладзіць розныя фестывалі, якія так ці інакш адлюстроўваюць грамадскую пазіцыю па гэтай тэме.

А ці можна назваць Беларусь прывабнай краінай для аматараў «dad bod»?

Такім чынам, тэма для дыскусій лічыцца адкрытай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?