У сталіцы Латвіі Рызе ў двары былога будынка КДБ з'явілася статуя распятага на крыжы прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. Убіць у яго цвік могуць усе жадаючыя.
«Тое, што гэты экспанат знаходзіцца ў цэнтры Рыгі і менавіта ў гэтым будынку, гэта заканамерна. Ён сам у такіх установах працаваў і заслугоўвае таго, каб ўвагнаць у яго цвік. Ён знаходзіцца ў патрэбным месцы, у патрэбны час», — упэўнены наведвальнік выставы Роналд.
Укрыжаваны Пуцін — адзін з экспанатаў выставы. Яго аўтар пажадаў застацца невядомым. Наведвальнікі ж, як і грамадства, падзяліліся на дзве групы: тыя, хто цвікі забіваюць, і тыя, хто іх выцягваюць.





