Аляксандр Лукашэнка назваў ганьбай вынік беларускай зборнай па хакеі ў чвэрцьфінальным матчы з Канадай на чэмпіянаце свету, які закончыўся з лікам 9:0 на карысць канадцаў. Такое меркаванне кіраўнік дзяржавы выказаў сёння, размаўляючы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву Мінскага трактарнага завода.
president.gov.by
«Ганьба. Што мы толькі для іх ні рабілі. Выйсці і прадэманстраваць такі бяздарны хакей — гэта ганьба: 7:0, 9:0, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Мы прабіліся ў плэй-оф… Ну колькі можна пра гэта гаварыць. Прабіліся — дык трэба выйграваць!»
«Канадцы — вельмі магутная каманда, цяжка ў яе камусьці выйграць. Але не 9:0!» — дадаў кіраўнік дзяржавы.
Паводле слоў Лукашэнкі, сёмае месца на чэмпіянаце — добры вынік, але яго перакрэслілі гэтымі дзвюма гульнямі, асабліва апошняй.





