За інстаграмам ката Альберта з Солт-Лэйк-Сіці, ЗША, сочаць пад 60 тысяч чалавек. Кот пароды сілкірк рэкс атрымаў мянушку ў гонар Альберта Эйнштэйна за сур’ёзны і суворы твар.
«Я не злы ці хмуры, я проста разумнейшы і прыгажэйшы за цябе», — кажа подпіс да аднаго са здымкаў.
Сілкірк рэксам уласцівая поўсць «як у баранчыка», але такія суворыя позіркі — рэдкасць для дабразычлівай пароды. Дарэчы, гэта адна з самых маладых парод катоў, яна была прызнаная толькі ў 1992 годзе.
Глядзіце таксама:
Стаячы кот Джордж — новая зорка інтэрнэту
Новы трэнд у Тайвані: кубічныя сабакі
Пяць самых знакамітых катоў інтэрнэту





