Іхтыёлаг Нік Вегнер з луннай рыбай. Фота: Southwest Fisheries Science / CenterNOAA Fisheries

Іхтыёлаг Нік Вегнер з луннай рыбай. Фота: Southwest Fisheries Science / CenterNOAA Fisheries

Амерыканскія навукоўцы замералі тэмпературу цела опаха звычайнага (Lampris guttatus), таксама вядомага як лунная рыба. Рыба аказалася на 5°C цяплейшай за асяроддзе, пішуць яны ў часопісе Science.

Дагэтуль былі вядомыя асобныя віды рыб, што падрымліваюць больш высокую тэмпературу толькі ў цягліцах падчас палявання.

Звычайна рыбы падтрымліваюць тую ж тэмпературу цела, што і вада вакол іх. Гэта робіць іх патэнцыйна больш павольнымі і менш вынослівымі за цеплакроўных братоў. Млекакормячыя і птушкі ёсць цеплакроўнымі, некаторыя рэптыліі падтрымліваюць кроў цяплейшай, грэючыся ад асяроддзя (напрыклад, кракадзілы грэюцца на сонцы).

Лунныя рыбы генеруюць цеплыню актыўнымі рухамі грудных плаўнікоў, што дазваляе падтрымліваць высокую тэмпературу ўнутраных органаў і мозгу. Цеплакроўнасці дапамагаюць і тлушчы, і ўнікальная структура крывяносных сасудаў у жабрах. Апошняя дапамагае справіцца з тым, што кісларод для дыхання, што рыбы здабываюць з халаднейшай вады, ахалоджвае іх вянозную кроў.

Цёплая кроў дазваляе лунным рыбам эфектыўна паляваць у глыбокіх халодных водах, дзе патэнцыйная здабыча больш павольная, а драпежнікі палююць у асноўным з засады. Лунныя рыбы дасягаюць даўжыні ў 2 метры і вагі ў 270 кіло.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?