Аляксандр Лукашэнка патрабуе ад урада зрабіць усе неабходныя захады, каб абараніць унутраны рынак ад неабгрунтаванага імпарту па тых відах прадукцыі, якая вырабляецца ў Беларусі.
Аб гэтым ён заявіў сёння ў час наведвання ААТ «Мінскі трактарны завод».
«Крый Божа, калі нашы прадпрыемствы сёлета купяць трактары і іншую тэхніку, якую мы робім», — сказаў ён.
Ён таксама даручыў прымаць меры ў адказ у выпадку стварэння бар'ераў для экспарту беларускай прадукцыі на Захад.
«Наконт Захаду: яны (прадстаўнікі заходніх краін) у мяне бываюць, і я іх папярэдзіў. Хачу, каб урад гэта рэалізаваў. Мы іх папярэдзілі: вы зачыніліся ад нас, мы зачынімся, і паглядзім, як вы праз Балтыку ці Украіну будзеце гандляваць «, — адзначыў ён.





