17 мая будзе год, як з намі няма музыкі Змітра Сідаровіча.
Знакаміты беларускі бард, які стварыў нямала песень, якія прымаліся за народныя, пайшоў з жыцця раптоўна, у 48 гадоў — яго знайшлі нежывым ва ўласнай кватэры.
Сябры музыкі паведамляюць, што ў суботу, 16 мая ў 12.30 ў саборы святых Пятра і Паўла, што на вуліцы Ракаўскай, 4 у Мінску будзе адслужана беларускамоўная паніхіда па Зьмітру Сідаровічу.
На Tuzin.fm выйшла складанка памяці Сідаровіча. Паслухаць і спампаваць 12 абраных песень у яго выкананьні можна па гэтай спасылцы.





