У бліжэйшыя суткі, 16 мая, надвор'е ў асноўным будзе вызначаць прахалодная няўстойлівая паветраная маса з Балтыйскага мора. Па паўднёвым захадзе краіны адаб'ецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску.

Чакаецца воблачна з праясненнямі. Месцамі, пераважна па паўночна-ўсходняй палове, кароткачасовыя дажджы, днём у асобных раёнах магчымы навальніцы. Вецер паўночна-заходні ўмераны, раніцай і днём парывісты, месцамі да моцнага.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу +1.. + 7°C, па паўднёвым захадзе ў многіх раёнах на глебе і месцамі ў паветры замаразкі да 0..- 3°C;

максімальная тэмпература паветра днём 9.. + 15°C, па паўднёвым захадзе да + 17°C. Атмасферны ціск уначы будзе расці, днём істотна не зменіцца.

17 і 18 мая будзе знаходзіцца пад уплывам атмасферных франтоў, якія змяшчаюцца з Заходняй Еўропы, і прахалодных паветраных мас, якія паступаюць з Балтыйскага мора. Захаваецца няўстойлівае халаднаватае надвор'е.

17 мая ноччу па захадзе, днём на большай частцы пройдуць кароткачасовыя дажджы. Удзень моцны парывісты вецер, у асобных раёнах навальніцы. Тэмпература паветра ўначы 2.. + 7°C, па захадзе да + 9°C,

у паўночна-ўсходніх раёнах месцамі замаразкі да 0..- 3°C, днём 9.. + 15°C, па паўднёвым усходзе да + 17°C.

18 мая ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. У дзённы час моцны парывісты вецер, у асобных раёнах навальніцы.

Тэмпература паветра ўначы 2.. + 7°C, на тарфяніках Палесся месцамі слабыя замаразкі да 0..- 2°C, днём +8.. + 15°C, па поўдні месцамі да + 17°C.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?