Прынц Гары падчас свайго візіту ў Новую Зеландыю выканаў традыцыйны танец хака.
Гэта адбылося на вайсковай базе ў Лінтане. Варта адзначыць, што прадстаўнік каралеўскай сям’і быў менш эмацыйным, чым мясцовыя жаўнеры, хоць міміка твару з’яўляецца важным элементам танца.
Хака — вайсковы танец Новай Зеландыі. Вядомасць у свеце ён атрымаў дзякуючы нацыянальнай камандзе па рэгбі гэтай краіны, якая выконвае хаку перад матчамі.





