Падатковыя органы зноў прапаноўваюць мінчукам паведамляць пра нелегальных кватэраздатчыкаў. Гэта прадугледжана запланаванай на чэрвень акцыяй «Здаеш кватэру — заплаці легальна падаткі», паведаміла 14 мая журналістам намеснік начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Мінску Галіна Гурыновіч.

Паводле яе слоў, мяркуецца, што на працягу аднаго тыдня чэрвеня грамадзяне змогуць паведамляць на спецыяльную тэлефонную лінію інфармацыю пра асоб, якія здаюць кватэру нелегальна. Дакладныя тэрміны акцыі яшчэ не вызначаныя, хутчэй за ўсё, гэта будзе другая дэкада месяца. 

Як адзначыла намеснік начальніка інспекцыі, аналагічная акцыя была праведзена падатковымі органамі ў 2013 годзе і «дала вельмі добрыя вынікі». 

Цяпер у Мінску легальна здаюць кватэры ў арэнду 46,5 тысячы чалавек. «Катэгорыя гэтых грамадзян пастаянна расце, з 1 мая 2014 года іх колькасць павялічылася на 4 тысячы чалавек», — сказала Галіна Гурыновіч. 

Паводле яе меркавання, сваю ролю тут адыгрывае інфармацыйна-тлумачальная праца. Так, у кожным разлікова-даведачным цэнтры Мінска знаходзіцца куток кватэраздатчыка ці ёсць інфармацыйная папка, дзе ёсць магчымасць азнаёміцца з заканадаўчымі актамі па пытанні здачы жылля ў арэнду. 

Праверкі кватэраздатчыкаў праводзяцца рэгулярна, у 2015 годзе іх было арганізавана ўжо 318. «Выніковасць такіх праверак 100-працэнтная», — падкрэсліла намеснік начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Мінску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?