На жаль, вострай і напружанай барацьбы ў чвэрцьфінале хакейнага чэмпіянату свету не выйшла. Зорныя канадцы проста ў вычварнай форме паздзекаваліся з каманды Дэйва Льюіса.
sport.cz
Канадцы адкрылі лік ужо на 28-й секундзе гульні. Адзначыўся абаронца «Сан-Хасэ Шаркз» Брэнт Бернс. А потым панеслася: шайбы адна за адной праслізвалі ў нашую браму. І па справе ж, навязаць хоць якую барацьбу беларусы не змаглі зусім.
У «кляновых лістоў» асабліва адзначыўся форвард Тайлер Сегін з «Даласа», які аформіў хет-трык. Беларусы ж не змаглі нават закінуць шайбу прэстыжу.
Такім чынам, наша каманда другі год запар на чэмпіянатах свету займае сёмае месца.
У іншым чвэрцьфінале ЗША перамаглі Швейцарыю – 3:1. Сёння ўвечары яшчэ гуляюць Швецыя – Расія, Фінляндыя – Чэхія.





