Да канца мая ў сталічных універмагах будуць праходзіць дні зніжак на ўсе нехарчовыя тавары.
Пра гэта паведамілі ў Галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.
У гандлёвых цэнтрах УП «Кірмаш» 13, 20, 27 мая будзе дзейнічаць зніжка 15%. У ЦУМе зніжка 17% — 21 мая. У ГД «На Нямізе» 22, 23, 24 мая можна будзе атаварыцца на 17% танней. Універмаг «Беларусь» прадаставіць зніжку 15% 14, 21, 27 мая. Завершацца дні зніжак 28 мая ў ГУМе — там тавары ў гэты дзень будуць таннейшыя на 15%.





