Фота: Charles J. Sharp via Wikimedia

Фота: Charles J. Sharp via Wikimedia

Мэрылэндскі ўніверсітэт і Bee Informed Partnership прэзентавалі і даклад аб значным скарачэнні колькасці вулляў за сезон 2014-15 гг., распавядае N+1.

У ЗША зніклі 42% пчаліных калоній за апошні год. Такія страты Штаты нясуць прынамсі пяты год — у дадатак да зімы скарачэнне колькасці вулляў пачало адбывацца летам.

У некаторых штатах страты вулляў перавысілі 60%. Гэта нанясе ўдар не толькі па пчалярстве ЗША, але і знізіць ураджайнасць у краіне ды можа негатыўна паўплываць на сусветныя цэны на ежу. Пчаляры, якія прадстаўляюць фермерам паслугі па апыленні палёў, ужо ўзнялі расцэнкі на 20%.

Прычына знікнення пчаліных калоній не вызначаная дакладна. У асноўным пчолы проста пакідаюць вуллі і злятаюць у невядомым напрамку — з 2006 года гэта стала асноўнай прычынай пагібелі вулляў у ЗША.

Магчымай прычынай называюць кляшча Varroa, што трапіў у Паўночную Амерыку і Еўропу ў 1990-х разам з дзікай індыйскай пчалой. Але ў Еўропе тым часам масавага знікнення вулляў не назіраецца. Роля ў з’яве больш інтэнсіўнага выкарыстання амерыканцамі пестыцыдаў таксама ставіцца пад сумнеў.

Штогод на выміранне вулляў амерыканцы адказваюць стварэннем новых. Поўнае знікненне пчол з ЗША лічыцца малаімаверным.

Сіндрому раптоўнага пакідання калоній процістаяць афрыканізаваныя пчолы, што нядаўна распаўсюдзіліся ў ЗША з Паўднёвай Амерыкі. Але яны больш агрэсіўныя і не апыляюць паслёнавыя расліны (у лік якіх уваходзяць бульба, таматы, тытунь і іншыя), таму не могуць стаць поўнай заменай звыклым у Штатах меданосным пчолам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?