У найбліжэйшыя дні Аляксандр Лукашэнка наведае Трактарны завод, з-за чаго прадпрыемства наводзіць парадкі і рыхтуе да паказу новыя мадэлі трактараў. Каб тэхніка выглядала «новай і сучаснай» супрацоўнікі завода вырашылі пафарбаваць колы трактарам.
Колькасць рабочых на перыметр зашкальвае. Скрабуць, падмятаюць, мыюць, фарбуюць.
Паклалі новы асфальт і зрабілі разметку.
Знакі дарожнага руху замацоўваюць
Усе дамы побач зафарбоўвалі, як маглі.
Перапынак супрацоўнікаў ЖКГ.
Нязменная атрыбутыка — сцягі. Іх шмат не бывае.
Ніякіх ямаў быць не павінна
Уся трава павінна быць выскублена з-пад дарожак
Усе дахі маюць быць памытыя.
Кіраўніцтва сочыць, каб ніводнай драпіны на трактары не было.
Там, дзе павінен стаяць прэзідэнт, усё павінна быць пафарбавана.
Усе люкі фарбуюць у зялёны колер
А некаторыя застаюцца не пафарбаваныя
На вяршыні вежы вісяць дзяржаўныя сцягі.





