Гурт Rahis праанансаваў выхад свайго новага альбома самотнікам «Еўропа», які пабачыў свет у 20-ю гадавіну падзеі, якая развярнула Беларусь на усход.

Тэкст песні «Еўропа» быў створаны ў пачатку 2000-х, калі вакаліст Rahis Дзяніс Філіпенка вывучаў геаграфію ва ўніверсітэце і толькі марыў пра далёкія вандроўкі. З таго часу грамадзяне Беларусі сталі рэкардсменамі свету па шэнгенскіх візах, а беларуская моладзь вывучыла модныя кавярні суседніх сталіц ня горш за мінскія, аднак краіна застаецца адкрытай ментальна толькі на ўсход, — мяркуе Дзяніс і тлумачыць гэта наступствамі ад рэферэндуму 1995 года. «20 гадоў таму быў страчаны адзін шанец. Напэўна хутка прыйдзецца зрабіць новы складаны выбар. Ёсьць надзея, што крытычны розум і пачуццё самазахавання беларусаў перамогуць страх і няўпэўненасць», – кажа лідар Rahis.

Сінгл «Еўропа» анансуе выхад другога поўнафарматнага альбома гурту Rahis, які атрымаў назву «Паміж сонцам і хмарамі». Музыкі кажуць, што ён выйшаў «больш дарослым і інтэлігентным» у параўнаньні з дэбютнікам «Сшытак з тэкстамі ў малюнках» (2010) і ў ім былі рэалізаваныя ўсе музычныя задумы. Рэліз альбому мае адбыцца ўжо ў гэтым месяцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?