Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў назваў галаслоўнай заяву прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі аб прысутнасці расійскіх войскаў на Данбасе.
Па словах Пяскова, «такія галаслоўныя абвінавачванні без якой-небудзь канкрэтыкі, без якіх-небудзь доказаў, мякка кажучы, не спрыяюць нічому ў пазітыўным плане».
Раней Парашэнка у інтэрв'ю нямецкаму тэлеканалу ZDF заявіў, што на ўсходзе Украіны знаходзяцца прыкладна 11 тысяч расійскіх вайскоўцаў.





