Мабільныя дэсантныя платформы — так называецца адносна новы клас караблёў, які пачаў з'яўляцца на ўзбраенні флота ЗША.

МДП John Glenn, выгляд з кармы.

МДП John Glenn, выгляд з кармы.

У адрозненне ад звычайных эсмінцаў ці крэйсераў МДП распрацоўваліся на базе ўжо існуючых вялікіх цывільных грузавых судоў, перш за ўсё танкераў. Агромныя караблі памерам з авіяносец — да 80 000 тон — будуць фактычна плавучымі марскімі базамі для дэсантных аперацый.

Ужо з гэтых караблёў да варожага берага будуць накіроўвацца менш вялікія дэсантныя баржы, адсюль будуць адпраўляцца ў бой групы спецпрызначэння і нават авіяцыя для падтрымкі марской пяхоты, піша military.com

Акрамя гэтага найважнейшым прызначэннем новых караблёў будзе лагістычнае забяспячэнне войскаў, якія высадзіліся на беразе. Адсюль патрэба мець вялікі карабель, на палубе якога могуць стаяць верталёты, танкі, БМП і машыны на паветранай падушцы, а таксама аб'ёмныя ўнутраныя адсекі — для дэсантнікаў, боепрыпасаў, паліва.

Цяпер у склад флоту паступілі дзве першыя МДП, яшчэ плануецца пабудаваць тры — на 80 000 тон. Кожны карабель каштуе ад $440 да $620 млн.

Новая стратэгія Корпуса марской пяхоты ЗША — найбольш магутнага ў свеце амфібійнага злучэння — пасля шматлікіх гадоў наземных баёў у Іраку і Афганістане будзе засяроджвацца ў большай ступені менавіта на марскіх дэсантах у каардынацыі з флотам, як гэта планавалася ў часу супрацьстаяння ЗША і СССР.

Выкарыстанне выпрабаваных гадамі цывільных праектаў для баявых караблей дазваляе будаваць Мабільныя дэсантныя платформы значна хутчэй, адзначаюць спецыялісты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?