Ведаеце, я ўвогуле не магу падумаць, што выбары можна адмяніць. Я юрыст, я выдатна ведаю, што законы павінны выконвацца… Якім бы прадказальным ні было наша жыццё (а ўсе мы ведаем, чым яно закончыцца), мы ж усё адно жывём. Так і выбары», — заявіла Лідзія Ярмошына,адказваючы на пытанні журналістаў. Гэтая заява прагучала 14 мая на пасяджэнні Цэнтравыбаркама.
Яна таксама дадала, што згодна з Канстытуцыяй Беларусі прэзідэнцкія выбары могуць быць адмененыя толькі ў выпадку вайны альбо ў выпадку надзвычайнага становішча.
«Дзякуй богу, гэтага пакуль няма», — кажа Ярмошына.
Яна таксама пацвердзіла, што найбольш верагоднай датай правядзення прэзідэнцкіх выбараў з’яўляецца 15 лістапада і выказала задавальненне тым, што ў кампаніі ў якасці кандыдатаў збіраюцца ўдзельнічаць жанчыны. «Я станоўча да гэтага стаўлюся, абсалютна пазітыўна. Жанчына — гэта такі ж чалавек, як і мужчына», — паведаміла Лідзія Ярмошына. Яна таксама выказала ўпэўненасць, што ў будучыні прэзідэнтам Беларусі абавязкова стане жанчына. «Але гэта адбудзецца няхутка», — удакладняе старшыня ЦВК.





