Старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына не выключае, што ў будучыні прэзідэнтам Беларусі можа стаць жанчына. Пра гэта яна паведаміла сёння журналістам.

Адказваючы на пытанне з нагоды яе стаўлення да таго, што ў маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбарах маюць намер удзельнічаць некаторыя жанчыны [Алена Анісім, Таццяна Караткевіч — НН], Лідзія Ярмошына адзначыла, што ставіцца да гэтага станоўча. На яе думку, гэтым прэтэндэнткам трэба абавязкова прыкласці намаганні для таго, каб атрымаць статус кандыдатаў.

Гаворачы пра некаторыя новаўвядзенні электаральнай кампаніі, Лідзія Ярмошына нагадала, што гэтым разам кандыдаты будуць выкарыстоўваць для агітацыйнай кампаніі свае фонды, памер якіх дазволілі павялічыць з 3 тыс. да 9 тыс. базавых велічынь. Прычым фарміраваць іх можна будзе ўжо з моманту стварэння ініцыятыўных груп. Гэта дасць магчымасць прэтэндэнтам у кандыдаты на прэзідэнцкую пасаду легальна расплачвацца са сваімі актывістамі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?