Пол Мэйсан і Рэбэка Маўнтн. Фота з асабістай старонкі Мэйсана на Facebook

Пол Мэйсан і Рэбэка Маўнтн. Фота з асабістай старонкі Мэйсана на Facebook

Былы паштальён з Іпсвіча, Вялікабрытанія, Пол Мэйсан, які некалі быў самым цяжкім чалавекам планеты, зрабіў сэлфі са сваёй каханай — Рэбэкай Маўнтн з Масачусэтса, ЗША. Гісторыю кахання і страты трох цэнтнераў распавядае The Daily Mail.

41-гадовая Рэбэка (якая, дарэчы, важыць каля 50 кг) чарговы раз сустрэлася нажывую з 54-гадовым Мэйсанам ў Штатах пасля яго апошняй аперацыі. Пара прагулялася (што для Мэйсана само па сабе незвычайна) па Цэнтральным парку Нью-Ёрка, дзе і зрабіла згаданае сэлфі.

Да знаёмства з Рэбэкай Мэйсан важыў 445 кіло — сусветны рэкорд. Пазней ён прайшоў шунтаванне страўніка, што дазволіла яму за схуднець на тры чвэрці сваёй вагі. Сёння ён важыць 127 кіло.

Мэйсан да схуднення. Фота з сайта dailymail.co.uk

Мэйсан да схуднення. Фота з сайта dailymail.co.uk

Мэйсан да і пасля выдалення лішняй скуры. Фота з асабістай старонкі на Facebook

Мэйсан да і пасля выдалення лішняй скуры. Фота з асабістай старонкі на Facebook

У красавіку Мэйсан прайшоў доўгачаканую аперацыю па выдаленні лішняй скуры, праз што страціў дадатковыя 21 кг. Доўгі час розныя дактары не дазвалялі аперацыю — хацелі пераканацца, што Мэйсан не стане зноў набіраць вагу. Аперацыю пагадзіліся правесці ў Нью-Ёрку. Для здаровага жыцця яму спатрэбіцца яшчэ адна такая аперацыя.

Мэйсан прайшоў шунтаванне страўніка яшчэ ў 2010 годзе. Але, паводле яго слоў, схуднець яму дапамагло знаёмства з Рэбэкай у 2013 годзе. Пара пазнаёмілася праз Facebook — Рэбэка напісала Полу пасля таго, як паглядзела дакументальны фільм пра яго. Жанчына хацела дапамагчы знайсці яму памочніка па гаспадарцы, але першая ж размова па Skype зацягнулася на чатыры з паловай гадзіны.

У хуткім часе пара плануе ажаніцца.

«Калі я згадваю, як ляжаў у ложку сем дзён на тыдзень і думаў толькі пра ежу, я не веру, што гэта быў я», — кажа Мэйсан. Да знаёмства з Рэбэкай ён спажываў 20 тысяч калорый на дзень (пры норме ў дзве з паловай тысячы) — менавіта каханне падштурхнула яго да схуднення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?