Кампанія Microsoft агучыла назвы ўсіх версій Windows 10, распавядае The Verge.

Акрамя звыклых хатняй, прафесійнай і карпаратыўнай з’явіцца адукацыйная версія настольнай Windows. Мабільная выйдзе ў дзвюх рэдакцыях і верне старую назву — Windows Mobile.

Windows 10 Home стане звычайнай спажывецкай версіяй, прыдатнай для настольных камп’ютараў, ноўтбукаў, трансформераў і вялікіх планшэтаў.

Windows 10 Pro будзе адрознівацца ад хатняй версіі дадатковымі функцыямі кшталту далучэння да дамену ці карпаратыўнай сеткі альбо дыстанцыйнага доступу да рабочага стала.

Windows 10 Enterprise будзе пашыранай прафесійнай версіяй для карпарацый. У ёй будзе больш інструментаў бяспекі ды больш шырокія магчымасці падлучэння праграм і сэрвісаў.

Windows 10 Education будзе заснаваная на карпаратыўнай версіі, але ўлічыць патрэбы вучняў і настаўнікаў. Да яе можна будзе абнавіцца з хатняй і прафесійнай версій.

Windows 10 Mobile стане развіццём Windows Phone 8.1 і будзе прызначаная як для смартфонаў, так і для невялікіх планшэтаў. Функцыя Contnuum дазволіць падключаць мабільную прыладу да манітора ў якасці сістэмнага блока. Microsoft (зноў) абяцае падтрымку ўніверсальных «настольна-мабільных» праграм і атрымае аптымізаваны для тачскрынаў Office.

Windows 10 Mobile Enterprise будзе карпаратыўнай версіяй мабільнай аперацыёнкі з пашыранай сістэмай бяспекі.

Windows 10 IoT Core стане «ўрэзанай» карпаратыўнай версіяй для банкаматаў, тэрміналаў і іншай «неспажывецкай» тэхнікі.

Выхад настольных версій Windows 10 запланаваны на лета 2015 года, мабільных — увосень. Уладальнікі ліцэнзійных Windows 7, 8 і 8.1 атрымаюць «дзясятку» бясплатна.

Чытайце таксама:

Microsoft назвала «дзясятку» апошняй Windows

Microsoft прэзентавала новыя магчымасці Windows 10, замену Internet Explorer і галаграфічныя акуляры

У Беларусі ўпершыню выпісаны штраф за пірацкую Windows

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?