Цягам двух-трох тыдняў у Мінску адчыняць візавы цэнтр Харватыі. Пра паведамілі ў пасольстве Рэспублікі Харватыя ў РФ.

Праз візавы цэнтр таксама можна атрымаць візу. Пры гэтым ўстанова не з'яўляецца дыпламатычным прадстаўнiцтвам.

Якім будзе сэрвісны збор у цэнтры, у пасольстве Харватыі пакуль не ведаюць. Напрыклад, у візавым цэнтры Літвы ён складае 18 еўра, Іспаніі і Грэцыі — 28 еўра.

За саму візу трэба будзе заплаціць 60 еўра. Ад збору вызваленыя:

— дзеці да 12 гадоў;
— члены сем'яў грамадзян Харватыі (жонкі і дзеці);
— уладальнікі дыпламатычных і службовых замежных пашпартаў, якія наведваюць Харватыю са службовымі візітамі;
— школьнікі, студэнты, аспіранты і выкладчыкі, што іх суправаджаюць, і наведваюць краіну з мэтай навучання або прафесійнай адукацыі;
— прадстаўнікі грамадскіх арганізацый ва ўзросце да 25 гадоў, якія прымаюць удзел у семінарах, канферэнцыях, спартыўных, культурных або адукацыйных падзеях, арганізаваных некамерцыйнымі арганізaцыямі;
— члены сем'яў грамадзян краін Еўрапейскай эканамічнай прасторы.

Візавы цэнтр адчыніцца па адрасе: вуліца Чыгуначная, 33, у бізнес-цэнтры «SV Plaza». Тут жа знаходзяцца візавыя цэнтры Літвы, Іспаніі, Даніі і неўзабаве паўнавартасна запрацуе візавы цэнтр Грэцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?