Грэцыя прыме на лячэнне сямі ўкраінскіх ваенных, параненых падчас баявых дзеянняў на Данбасе.

Пра гэта заявіла старшыня камітэта Вярхоўнай рады па пытаннях аховы здароўя Вольга Багамолец, паведамляе сайт Блока Пятра Парашэнкі.

14 мая з аэрапорта Барыспаль падымецца самалёт з украінскімі параненымі і возьме курс на Грэцыю. 

Сярод параненых - 4 вайскоўцы Нацыянальнай гвардыі, якія атрымалі цяжкія агнястрэльныя, аскепкавыя, мінна-выбуховыя траўмы і раненні, выконваючы задачы ў зоне АТА пад Валнавахай Данецкай вобласці.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?