Брытанская спявачка Сара Брайтман, славу якой прынёс удзел у мюзікле «Прывід оперы», адклала прызначаны на 1 верасня 2015 года палёт на Міжнародную касмічную станцыю ў якасці касмічнага турыста.

У заяве 54-гадовай спявачкі рашэнне тлумачыцца сямейнымі абставінамі, з-за якіх Брайтман прыйшлося адкласці падрыхтоўку да палёту.

Вядомая спявачка пачала падрыхтоўку да палёту ў космас у Зорным гарадку ў студзені.

Брайтман павінна была правесці ў космасе 10 дзён. На арбіце, на вышыні 420 кіламетраў спявачка хацела выканаць песню, напісаную ў суаўтарстве з яе былым мужам, кампазітарам Эндру Лойд Уэберам.

Паводле інфармацыі амерыканскай кампаніі Space Adventures, якая займалася арганізацыяй яе падарожжа, палёт мог абысціся ёй прыкладна ў 52 млн даляраў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?