Сёння зборная Беларусі правядзе матч 1/4 фіналу чэмпіянату свету па хакеі супраць зборнай Канады. Гульня адбудзецца ў Празе і пачнецца ў 17:15 паводле мінскага часу.
Матч будзе паказаны на тэлеканале Беларусь-1.
Зборная Канады на групавым этапе перамагла ва ўсіх сямі матчах, закінуўшы рэкордную колькасць шайбаў — 49.
Праўда, і беларусы ўстанавілі шэраг дасягненняў. Яны набралі 14 ачкоў, усяго на тры меней, чым лідар групы — зборная ЗША, у якой наша зборная і выйграла.
Дадатковая інтрыга гульні — канадцы Кевін Лаланд і трэнер Дэйв Льюіс у складзе беларускай дружыны.
У іншых матчах 1/4 фіналу згуляюць: Фінляндыя — Чэхія, Расія — Швецыя, ЗША — Швейцарыя.





