У сераду ўвечары на Блакітным беразе на афіцыйным адкрыцці Канскага фестывалю быў паказаны фільм «З высока ўзнятай галавой» французскай актрысы і рэжысёра Эмманюэль Берко.

Удзельнікі і госці прайшлі па чырвонай дарожцы да фестывальнага палаца, на якім вісіць партрэт актрысы Інгрыд Бергман - сёлета яна была абраная музай прэстыжнага кінаагляду.

За галоўную прэмію кінафестывалю «Залатую пальмавую галіну» будуць змагацца 19 карцін. Журы асноўнага конкурсу на гэты раз ўзначальваюць амерыканскія кінарэжысёры Ітан і Джоэл Коэны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?