Ватыкан афіцыйна прызнаў Палестыну і наладзіць з ёй дыпламатычныя адносіны як з дзяржавай. Ізраіль расчараваны гэтым рашэннем.

У тэксце пагаднення аб дзейнасці Ватыкана ў гэтым рэгіёне з'явіцца ўдакладненне, што гэта пагадненне было прынята дэлегацыяй «дзяржавы Палестына», а не прадстаўнікамі Арганізацыі вызвалення Палестыны, як значылася раней.

Пасля падпісання дамовы Ватыкан афіцыйна наладзіць дыпламатычныя адносіны з Палесцінай.

«Так, гэта афіцыйнае прызнанне таго, што гэтая дзяржава існуе», — заявіў журналістам кіраўнік прэс-службы Ватыкана Федэрыка Ламбардзі.

Паводле паведамлення Асашыэйтэд прэс, год таму ў праграме Папы лідар Палестыны Махмуд Абас быў названы прэзідэнтам дзяржавы Палестына, аднак, адзначае агенцтва, афіцыйнага прызнання да гэтага часу не было.

У міністэрстве замежных спраў Ізраіля выказалі сваё расчараванне гэтым рашэннем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?