У Дагестане (Расійская Федэрацыя) супрацоўнікі мясцовага Дзяржнаркакантролю вызвалілі з рабства грамадзяніна Беларусі. Як піша ekhokavkaza.com, у ведамства паступіла інфармацыя, што ў гаспадарцы каля паселішча Шава ў Бабаюртаўскім раёне вырошчваюць наркатычныя расліны.

Падчас праверкі праваахоўнікі звярнулі ўвагу на аднаго маладога чалавека. Гэта быў грамадзянін Беларусі, якога гвалтоўна трымалі на ферме, каб ён выконваў усю працу па гаспадарцы. Апошнія два гады ён жыў адзін у полі за 15 км да бліжэйшага населенага пункта.

Выявілася, што беларус прыехаў у Маскву на заробкі. Там ён пазнаёміўся з «нейкім дагестанцам», які прапанаваў яму працу ў Махачкале. З новым знаёмцам ён пайшоў у кавярню, дзе замовіў сабе суп. А пасля супа наш суайчыннік прачнуўся толькі праз 10 гадзін у аўтобусе. З транспарту яго не выпускалі да самага Дагестана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?