18 мая, музей навукі Элемента: «Гарбузік» прызначае сустрэчу цікаўным дзеткам ды іхным неабыякавым бацькам!

Каманда літаратурна-забаўляльнага дзіцячага альманаха «Гарбузік» прыдумала забаўлянкі, вершы, рэбусы, заданні, гульні, самаробкі ды іншыя сюрпрызы – і хоча пазнаёміць з імі даўніх ды новых сяброў! А звар'яцелы прафесар Леапольд Мазгакруцікаў адмыслова для чытачоў «Гарбузіка» пакажа найцікавейшыя таямніцы сваёй лабараторыі!

Не спазніцеся на сустрэчу: панядзелак 18 мая, 18.30, музей навукі Элемента (вул. Олешава, 1, праезд трамваем 5 ці 11 да прыпынка Севастопальскі). Уваход вольны. Калі ласка, напішыце на [email protected], што збіраецеся прыйсці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?