Каманда Кнігі рэкордаў Гінэса зафіксавала найгучнейшае ў свеце мурчанне ката, паведамляе Huffington Post.
Рэкардсменам стаў кот Мэрлін з Торкі, Англія. Ён мурчыць гучней за пасудамыйную машыну — у два з паловай разы гучней за звычайных катоў.
Зафіксаваная гучнасць муркатання склала 67,8 дБ. Прыкладна такі ўзровень гучнасці — шумная вуліца горада. Звычайна людзі размаўляюць з гучнасцю ў 50-60 дБ. Небяспечны для здароўя шум блізка — 75 дБ.
«Калі глядзіш кіно, прыходзіцца ўключаць тэлевізар вельмі гучна ці выганяць яго ў іншы пакой, — кажа Трэйсі, гаспадыня 13-гадовага Мэрліна. — Я чую яго, калі сушу валасы фенам».
Асабліва гучна Мэрлін мурчыць, калі сыты. Рэкорд быў зафіксаваны дзякуючы яго любімай страве — тунцу.





