Беларуская чыгунка спрасціла аплату квіткоў банкаўскімі плацежнымі карткамі праз інтэрнэт, паведамілі ў прэс-службе БЧ.

фота Юліі Бальцэвіч

фота Юліі Бальцэвіч

Укаранёны новы сэрвіс One Click («Адзін клік»). Раней пры аплаце квіткоў на сайце poezd.rw.by з дапамогай банкаўскай карткі патрэбна было кожны раз уручную ўводзіць усе поўныя звесткі. Цяпер пасля ажыццяўлення трох паспяховых плацяжоў з гэтага сайта сэрвіс One Click дазволіць у далейшым пры аплаце ўказваць толькі ахоўны код, які знаходзіцца з адваротнага боку карткі (CVС2/CVV). 

Час правядзення плацяжу скарачаецца да некалькіх секунд — усе неабходныя рэквізіты сэрвіс One Click укажа аўтаматычна. 

Як зазначыла прэс-служба, спрашчэнне працэдуры аплаты банкаўскай карткай не знізіць узровень бяспекі такіх аперацый — сэрвіс One Click сертыфікаваны па стандартах бяспекі PCI DSS і цалкам адпавядае патрабаванням міжнародных плацежных сістэм Visa і MasterCard, а таксама нацыянальнай плацежнай сістэмы «Белкарт». 

Летась на сайце poezd.rw.by было аформлена больш за 1 мільён праязных дакументаў. «Папулярнасць куплі квіткоў праз інтэрнэт на сайце Беларускай чыгункі працягвае ўзрастаць», — зазначыла прэс-служба. Толькі ў красавіку 2015 года праз інтэрнэт было аформлена больш за 127 тысяч праязных дакументаў — у 1,6 разу больш, чым у красавіку 2014 года. Цяпер кожны дзясяты квіток на пасажырскія цягнікі набываецца на сайце poezd.rw.by Беларускай чыгункі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?