Сёння ў Чэхіі прайшло лёсаванне хакейнай Лігі чэмпіёнаў. Сярод удзельнікаў — гродзенскі «Нёман».
48 камандаў з 12 краін былі разбітыя на 16 групаў.
Фінляндыю і Швецыю прадстаўляюць па восем клубаў, Чэхію, Швейцарыю, Германію — па шэсць, Аўстрыю — чатыры клубы, Брытанія, Славакія, Нарвегія, Францыя прадстаўлена па дзве каманды, Данія і Беларусь — адной камандай.
У групе «I» беларуская каманда згуляе з нямецкім «Адлерам» з Мангейма і чэшскім «Віткавіцам».
Матчы пачнуцца са жніўня. Каляндар гульняў стане вядомы ў бліжэйшы час.
Матчы групавога раўнду пройдуць у жніўні і верасні, па дзве каманды з групы выходзяць у плэй-оф





