Пракуратура Мінскай вобласці распачала справу па ч. 2 арт. 154 КК (катаванне) у дачыненні да 47-гадовага жыхара Клецкага раёна, які на працягу 2014—2015 гадоў з рэўнасці збіваў сваю жонку.

Як паведаміў БелаПАН пракурор аддзела па наглядзе за дазнаннем пракуратуры Мінскай вобласці Максім Агеенка, пракурорская праверка ўстанавіла, што паспяховасць сям'і, якая дэманстравалася, была толькі бачнасцю. Пацярпелая сістэматычна збівалася мужам, пры гэтым знаходзілася ў матэрыяльнай залежнасці ад яго, бо не мела ўласных сродкаў да існавання. Гэтую сітуацыю яна ўтойвала і не жадала «выносіць смецце з хаты».

Ад дапамогі праваахоўных органаў 42-гадовая жанчына адмаўлялася, бо даравала мужу і працягвала цярпець знявагі і пабоі.

Усведамляючы сваю беспакаранасць, раўнівы муж падчас чарговай сваркі 6 красавіка гэтага года забіў жонку, нанёсшы ёй не менш чым чатыры нажавыя раненні ў вобласць грудзей і шыі.

Крымінальная справа па факце забойства расследуецца Клецкім раённым аддзелам Следчага камітэта.

Пракуратура Мінскай вобласці тлумачыць, што выпадкі бытавога насілля і жорсткасці не павінны заставацца беспакаранымі, не трэба чакаць, калі здарыцца непапраўная бяда. Аб кожным факце прычынення мужам цялесных пашкоджанняў або пабояў неабходна паведамляць у міліцыю для прыняцця своечасовых мер, накіраваных на спыненне і прафілактыку супрацьпраўных паводзін у дачыненні да членаў сям'і.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?