Photo by Benjaminas Pakenis, WLL

Photo by Benjaminas Pakenis, WLL

У бліжэйшыя суткі, 14 мая, умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі ноччу будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, раніцай і днём адаб'ецца ўплыў франтальнага падзелу. Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е.

Ноччу пераважна без ападкаў, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы.

Вецер паўднёва-заходні, заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе 3.. + 9°С, максімальная днём +12.. + 18°С, па паўднёвым усходзе да + 20°С. Атмасферны ціск будзе падаць.

15 мая надвор'е абумовіць атмасферны фронт, які перамяшчаецца з Балтыйскага мора. На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём у асобных раёнах магчымы навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +3.. + 9°С, на тарфяніках Палесся месцамі чакаюцца слабыя замаразкі да 0..- 2°С, максімальная днём +10.. + 17°С.

16 мая тэрыторыя краіны будзе знаходзіцца пад уплывам вільготных прахалодных паветраных мас, якія паступаюць са Скандынаўскага паўвострава. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, раніцай і днём месцамі, у асноўным па паўночна-ўсходняй палове, пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы.

Месцамі моцны парывісты вецер.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе 1.. + 7°С, месцамі па паўднёвым захадзе чакаюцца замаразкі да 0..- 3°С, максімальная днём 9.. + 16°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?