Еўрапейская група танцораў-навукоўцаў CollMot Robotics прадставіла відэа «Dancing With Drones» і распавяла Motherboard пра навуковую працу, што стаіць за танцам.
Харэограф Ніна Ков і каманда біяфізікаў на чале з Тамашам Вічакам з Будапешцкага універсітэта імя Лоранда Этвёша (Венгрыя), прывязала рухі 10 беспілотнікаў да рухаў чалавека. Дроны ўспрымаюць танцора як важака.
Беспілотнікі аналізуюць інфармацыю з прылады на руцэ танцора і следуюць яго рухам. Рухі ператвараюцца ў каманды, адпаведна з якімі дроны самаарганізуюцца падобна таму, як дзейнічаюць птушкі ў чарадзе.
«Дроны камунікуюць між сабой і вырашаюць, калі спыніцца і на якой дыстанцыі адзін ад аднога трымацца», — кажа лідар каманды Габар Вашархелій.
Раней навукоўцы даследавалі рухі галубоў з дапамогай GPS-трэкераў. За пяць год яны перадалі беспілотнікам навыкі галубоў, каб даследаваць і паводзіны птушак, і магчымасці кіравання дронамі.
Даследчыкі вераць, што іх работа дапаможа пазбегнуць аварый беспілотнікаў у будучыні, калі у небе стане значна больш апаратаў.





