На гэтым тыдні камандаванне армій Эстоніі, Літвы і Латвіі склала папярэдні варыянт ліста, адрасаванага генералу Філіпу Брыдлаву, галоўнакамандуючаму сіл НАТА ў Еўропе.
«Гэта просьба сфармаваць новае падраздзяленне паводле ўзору Берлінскай брыгады, якая ў гады халоднай вайны стаяла ў Германіі», — тлумачыць журналістка Дэбара Хэйнс.
Генерал-лейтэнант Рыха Тэрас, галоўнакамандуючы сіл абароны Эстоніі, сказаў, што падмацаванні патрэбныя, каб прадэманстраваць рашучасць альянсу ў перыяд нарастаючых трэнняў паміж Расіяй і Захадам з-за крызісу ва Украіне. (У Вялікабрытаніі колькасць брыгады - звычайна каля 5 тыс. вайскоўцаў).
«У кожнай краіне Балтыйскага рэгіёна будзе па батальёну: напрыклад, адзін батальён у Польшчы і па адным у кожнай краіне Балтыі», — дадаў Тэрас.





