Беларуская спявачка Паліна Рэспубліка выдала свой дэбютны альбом «Бясконцы красавік». Яго ўжо можна бясплатна паслухаць на SoundCloud.

У альбоме няма новых песень: амаль усе яна напісала ў 16-17 год. Праца над ім вялася тры гады.

«Для мяне гэты ўзрост – бясконцая вясна і пяшчота, бясконцая закаханасць і захопленасць, калі ты ўсё успрымаеш вельмі блізка, наіўна, тонка, уважліва, калі ўсё мае значэнне і ты перапоўнены жыццёвай энергіяй, — кажа Паліна. — Менавіта гэтыя адчуванні я вельмі хацела захаваць у альбоме і з імі звязаныя назва і агульная канцэпцыя».

Аўтар слоў і музыкі ў альбоме — сама Паліна, а аўтар інструментальных партый — гітарыст HandmadE і Markuts Band Уладзімір Пыльчанка. У запісе браў удзел шэраг запрошаных музыкаў.

Аўтограф-сэсія з нагоды выхаду альбому адбылася 12 мая. Яго жывая прэзентацыя пройдзе 15 мая ў Studio 67 (пр. Партызанскі, 2а), квіткі ад 200 тысяч. Па прэзентацыі спявачка прыпыніць канцэртную дзейнасць на паўгода-год з сямейных абставін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?