У нумары:
Міністр спорту Аляксандр Шамко купіў чатырохпакаёўку па цане, ніжэйшай за рынкавую
Пры гэтым забудоўшчык, у якім доля дзяржавы 99,18%, збанкрутаваў. Журналісцкае расследаванне.
«Беларускія казакі»: небяспечныя гульні
«Наша Ніва» сабрала інфармацыю пра казацкія суполкі, якія дзейнічаюць на тэрыторыі нашай краіны, і высветліла, што яны сабой уяўляюць.
Гібрыдная стужка ў гібрыдны час
Аляксандр Лукашэнка не застаўся на парадзе ў Маскве, але падыграў на іншым.
«Малайцы хлопцы, добра згулялі»
Зборная Беларусі па хакеі прабілася ў чвэрцьфінал чэмпіянату свету па хакеі.
Чаму ў Беларусі летам адключаюць гарачую ваду, а ў Еўропе не?
Уся справа ў савецкай сістэме падагрэву. Замяняць яе вельмі дорага.
Як масквіч Даўшан супрацоўнічаў з КДБ
У Вярхоўным судзе працягваецца працэс Белкаапсаюза, адкрываюцца цікавыя факты.
Юрась Пацюпа: Да сямі гадоў я не чуў аніводнага рускага слова і цяпер адчуваю сябе апошнім магіканінам
Унікальнаму паэту і граматыку споўнілася 50 гадоў — вялікая гутарка.
Лявон Вольскі: «Мы яшчэ пры нашым жыцці ўбачым развал імперыі»
Гутарка з легендарным рок-музыкам.
Лявон з Гатава і спалены Мінск
Пра вялікі пажар у Мінску ў 1835 г. піша Зміцер Дрозд
Слова да народа і прэзідэнта на 20-ю гадавіну рэферэндуму 1995 года
Пішуць прафесары Мікола Савіцкі і Леанід Лыч
Размова ля параднага пад'езду
Назіранне Сяргея Ваганава.
* * *
На «Нашу Ніву» цяпер можна лёгка і выгадна падпісацца праз «Белпошту». Кошт падпіскі на месяц — 40 000 рублёў для фізічных асоб (індэкс 63125), 44 214 — для юрыдычных (індэкс 631252). Прычым аплаціць падпіску можна і не ўстаючы з крэсла.
Падрабязную інструкцыю падпіскі праз інтэрнэт крок за крокам можна знайсці тут.
Раней, чым у кіёсках, «НН» з'яўляецца ў кнігарні «Логвінаў» (Мінск, пр. Незалежнасці, 37а, ст.м. «Плошча Перамогі»), этнакраме «Рагна» (Мінск, вул. Сухая, 4, ст. м. «Фрунзенская»), на сядзібе БНФ (вул. Чарнышэўскага, 3).
Памятайце, што Наша Ніва / NN.BY – незалежная газета. Яна існуе на ахвяраванні і грошы з продажаў. Таму яна адлюстроўвае інтарэсы беларускага грамадства, а не дзяржавы. Наша Ніва была заснаваная ў 1906, адноўленая ў 1991. Ахвяраваць грошы на НН можна ў любым банку. Дзякуй за падтрымку!





